2 posts tagged “adam”
Атчот: вывешаная абвестка на тут.баі пра пошук няні для хлопчыка. За дзень затэлефанавалі тры чалавекі. Вось народ цікавы! нягледзячы на тры клічнікі пасьля фразы "беларуская мова абавязковая" дзьве жанчынкі так сабе тэлефанавалі і інцірэсавалісь, нужна лі нам ішчо няня. Ну, кажу я, вы хіба не чыталі, нам беларускамоўная няня патрэбная... Мне адказваюць: а ў міня дзіплом -- препадавацель англійскава і беларускава языка -- так што я ўмею!
ну і чым людзі думаюць?
а пасьля затэлефанавала дзяўчынка з цудоўнай беларускай, і жыве недалёка, і каляндарныя рамкі нашыя супадаюць. Карацей, ужо ўвечары яна да нас прыйшла пазнаёміцца. І ўжо заўтра выйдзе на працу на пару гадзінак пад маім пільным наглядам.
Ну вось, ня ведала б я julker -- ні за што ня ўзяла б дваццацігадовае дзяўчо на працу. А так паглядзім -- мо, і спрацуемся
