5 posts tagged “сын”
А Адась сёньня ўпершыню склаў літары ў словы! Ура!
Пайшоз Дась сікаць у туалет і раптам кажа: "тубзік". для мяне дзіўна, слова нейкае дзетсадаўскае, у нашай сям'і яго дакладна ня ўжываюць. Пытаюся: "Дась, а хто табе такое слова сказаў". Дась, троху падумаўшы: "бабуля!". І яшчэ сэкунд празь пяць: "гэта па-расейску!"
а, і яшчэ. Вось сёньня з раніцы, калі нашая старая няня абвесьціла нам пра свой сыход, мне ну зусім не было страшна за свой працоўны лёс, ні раздражненьне мяне не накрыла, ні адчай (а я ведаю як гэта, бо ня першы раз такія сюрпрызы ў нас). Вось чамусьці была такая спакойная-спакойная. І ўнутры ведала, што так яно і трэба.
А дзяўчынка гэтая як з-пад зямлі зьявілася. якраз тады калі трэба. Жаданьні выконваюцца, а імкненьні ўвасабляюцца?
Атчот: вывешаная абвестка на тут.баі пра пошук няні для хлопчыка. За дзень затэлефанавалі тры чалавекі. Вось народ цікавы! нягледзячы на тры клічнікі пасьля фразы "беларуская мова абавязковая" дзьве жанчынкі так сабе тэлефанавалі і інцірэсавалісь, нужна лі нам ішчо няня. Ну, кажу я, вы хіба не чыталі, нам беларускамоўная няня патрэбная... Мне адказваюць: а ў міня дзіплом -- препадавацель англійскава і беларускава языка -- так што я ўмею!
ну і чым людзі думаюць?
а пасьля затэлефанавала дзяўчынка з цудоўнай беларускай, і жыве недалёка, і каляндарныя рамкі нашыя супадаюць. Карацей, ужо ўвечары яна да нас прыйшла пазнаёміцца. І ўжо заўтра выйдзе на працу на пару гадзінак пад маім пільным наглядам.
Ну вось, ня ведала б я julker -- ні за што ня ўзяла б дваццацігадовае дзяўчо на працу. А так паглядзім -- мо, і спрацуемся
