у мяне пакуль -- ноль ідэяў. Спачатку была ідэя сямейнага здыму катэджу (у сэнсе на некалькі сем'яў зь дзецьмі) -- але, як я і падазравала, сярэдзіна лістапада -- ужо не варыянт... катэджы варта шукаць у верасьні!
На кватэры зь дзецьмі зьбірацца ня надта хочацца... няма куды дзяцей пакласьці, і не адарвешся на поўную моц. Рэстарацыі менскія (дый ня менскія) з навагоднімі праграмамі неяк ня ўражваюць. Увогуле, хочацца сёлета сьвята безь дзяцей -- і зь вялікай вясёлай кампаніяй. У каго якія пляны?
год хутка скончыцца, а ў мяне ўсё яшчэ валяюцца пазычаныя кнігі, дыскі і таму падобная дробязь. Недаробленая куча спраў, нявыкананыя пэўныя пляны і абяцаньні...
Сябры, дапамажыце разгрэсьці гэтую кучу! нагадайце, каму я што вінная. А я, са свайго боку, зраблю усё магчымае, каю як найхутчэй аддаць, зрабіць, выканаць
ЗЫ. Марына, я памятаю пра дыск -- магу заехаць да цябе ў пятніцу ці ў суботу. Выбірай час. І колькі я за яго табе вінная?
ЗЗЫ. Наталюга, давай неяк сустрэнемся на прадмет даробкі спадніцы -- абмяркуем новыя ўмовы кантракту? (разумею, што шыцьцё -- справа доўгая, але прынамсі сустрэцца хацелася б яшчэ ў 2008)
