нас узялі ў садок!!!
УРРРА!
без аніякіх праблем мы ўзялі накіраваньне і аднесьлі яго ў 314 садок. Нас запісалі, вельмі міла паразмаўлялі, і загадчыца, і выхавацелька. Выхавацелька нам вельмі спадабалася, я туды дзесьці ўзімку заходзіла, дык яна і мяне прыгадала, і прыгадала, што хлопчык у мяне, і нават тое, які ён у мяне. мяне такая ўважлівасьць прыемна ўразіла. і мова ў выхавацелькі выкшталцоная! Карацей, радуюся я зараз!
што яшчэ хачу сказаць: сёлета там выпускаюцца чацьвёра дзетак, мы былі першыя, хто ідзе на іх месца. нам сказалі, што яшчэ нейкая мама прыходзіла. так што, як мінімум, два месцы яшчэ вольныя. Бяжыце -- займайце! -- самы час.
