жыцьцё з валізкай у руцэ
заўтра я падымаюся у 5.30 -- еду ў Вільню. прыязджаю ўвечары, калі Валік ужо будзе целяпацца ў цягніку ў адваротным кірунку -- па поўдзень. З Кіева ён паляціць у Прагу, і вернецца, здаецца, толькі дзесятага. Між тым, дзесятага я лячу ў Страсбург, перакладчыкам на беларускі тыдзень. а сёньня на тут.баі чытаю, што і ён быццам бы ў Страсбург запрошаны. Праўда, ён пакуль ня ў курсе. хоць мне мая начальніца падзялілася, што па ейным уражаньні, запрашэньні "запрошаным" сталі рассылаць толькі сёньня. што падцьвярджаецца тым, што некаторыя з запрошаных палітыкаў учора даведваліся пра гэта ад мяне. Карацей, цікава, ці апынецца Валька ўрэшце ў Стразбурзе (куды, вядома, прасьцей дабрацца з Прагі), улічваючы тое, што ў тыдзень з 17 па 23 ён мусіць быць у Бэрліне?

Comments